Дармштацкі тэхнічны ўніверсітэт
Выгляд
Дармштацкі тэхнічны ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Technische Universität Darmstadt | |
Арыгінальная назва | ням.: Technische Universität Darmstadt |
Міжнародная назва | англ.: Technische Universität Darmstadt |
Заснаваны | 1877 |
Студэнты | 24 969[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Дармштат |
Сайт | tu-darmstadt.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дармштацкі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Darmstadt) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дармштат.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт з'яўляецца першым цалкам аўтаномным універсітэтам ФРГ. Маючы каля 25 000 студэнтаў і амаль 5 000 супрацоўнікаў, з якіх каля 310 прафесараў, ён ўваходзіць у шэраг сярэдніх па велічыні ўніверсітэтаў Германіі.
Універсітэт заснаваў першую ў свеце кафедру электратэхнікі ў 1882 годзе. У 1883 годзе быў утвораны першы ў свеце факультэт электратэхнікі і, такім чынам, была адкрыта першая у свеце навучальная праграма па электратэхніцы.
Факультэты (дэпартаменты)
[правіць | правіць зыходнік]- Права і эканомікі
- Гісторыі і грамадскіх навук
- Гуманітарных навук
- Матэматыкі
- Фізікі
- Хіміі
- Біялогіі
- Матэрыялазнаўства і навук аб Зямлі
- Цывільнага і экалагічнага будаўніцтва
- Архітэктуры
- Машынабудавання
- Электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій
- Камп'ютарных навук
Зноскі
- ↑ Statistisches Bundesamt Deutschland - GENESIS-Online Праверана 8 чэрвеня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дармштацкі тэхнічны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы